V Звычайная Нядзеля, Год А 8 лютага 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і дапамагаў расчышчаць снег. Дзякуем ўсім, хто сэрдэчна прымае братоў з пастырскім візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 10 лютага – успамін св. Схалястыкі, панны.
- У сераду 11 лютага – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда і Сусветны дзень хворых. У гэты дзень пасля кожнай Святой Імшы (7.15 і 18.00) будзе ўдзяляцца сакрамэнт намашчэння хворых.
- У суботу 14 лютага – свята святых Кірыла, манаха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
3. Прыгадваем, што кожны чацвер з 16.00 па 18.00 у нашым касцёле адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сардэчна запрашаем знайсці час і патрываць у Божай прысутнасці.
4. У наступную нядзелю 15 лютага ў нашую парафію завітаюць сёстры з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці і прадстаўнікі Вінцэнтынскай Марыйнай моладзі, якія распавядуць пра аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі св. Кацярыне Лябурэ, пасланне Багародзіцы, якое актуальна і ў наш час, а таксама пра апостальства цудоўнага медаліка.
5. Паволі заканчваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. На гэтым тыдні будзем старацца наведваць тых, хто запісаўся са спазненнем і тых, хто не змог прыняць братоў ва ўстаноўлены дзень.
6. Важная аб’ява: у 2026 годзе ва ўсім Каталіцкім Касцёле адзначаем юбілей 800-годдзя з дня смерці св. Францішка Асізскага. З гэтай нагоды Апостальская Сталіца аб’яўляе поўны адпуст пры звычайных умовах за пабожнае наведванне і малітву ў кожным францішканскім касцёле. Заахвочваем як мага больш карыстацца з гэтай скарбніцы ласкі, дапамагаючы сабе і душам, церпячым у чыстцы.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.