ІV Звычайная нядзеля, Год А 1.02.2026
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і дапамагаў расчышчаць снег. Дзякуем ўсім, хто сэрдэчна прымае братоў з пастырскім візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак..
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 2 лютага – свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у Касцёле благаслаўляюцца свечкі, якія называюць грамнічнымі. Святая Імша ў 8.00 і 18.00.
- У аўторак 3 лютага – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Блажэй – заступнік у хваробах горла, таму ў гэты дзень можна атрымаць адмысловае бласлаўленне.
- У сераду 4 лютага – успамін св. Юзафа з Леанісы, прэзбітэра.
- У чацвер 5 лютага – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Згодна з традыцыяй ў гэты дзень адбываецца бласлаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
- У пятніцу 6 лютага – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў.
- У суботу 7 лютага – успамін св. Калеты, панны.
3. Трывае пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:
- У панядзелак – вуліцы: Ларына, Абухова, Лясная, Палявая, Багушэвіча, Каліноўскага, Новы Свет, Някрасава, Сухая, Садовая; завулкі: 3-ці Сухі і 2-і зав. Я. Коласа.
- У аўторак – вуліцы: Маладзёжная, Велікасельская, Казея, Жнівеньская, П. Броўкі, Радашковіцкая, Міхалёнка, Усходняя, Тургенева, Братоў Канаржэўскіх; праезды: Савецкі, 1-ы Камунальны і 4-ы Красненскі; завулкі: Асіпенкі, 1-ы Прамысловы, Міцкевіча, Грунтовы і Дружны.
- У сераду – вуліцы: Прыазёрная, Сонечная, Вясенняя; вёскі: Рагазы, Мыслевічы, Хажова, Мойсічы, Гаравіны і Парадоўшчына.
- У чацвер – вёскі: Раеўшчына, Селівонаўка, Выверы, Сасновы Бор.
- У пятніцу – вёскі: Цюрлі, Вытрапаўшчына, Мянюткі.
- Таксама на працягу ўсяго тыдня паспрабуем наведаць тых, хто запісаўся са спазненнем.
Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, усіх астатніх, з 17.00 да 21.00. Усе візіты будуць адбывацца пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення.
4. Ахвяраванні сабраныя падчас пастырскага візіту будуць прызначаныя на выкананне і ўсталяванне знешніх і ўнутраных дзвярэй у наш касцёл. Каля ўваходу ў нашу краму можна пабачыць адпаведныя эскізныя макеты. Таксама іх можна паглядзець на гэтай старонцы, ніжэй.
5. Важная аб’ява: у 2026 годзе ва ўсім Каталіцкім Касцёле адзначаем юбілей 800-годдзя з дня смерці св. Францішка Асізскага. З гэтай нагоды Апостальская Сталіца аб’яўляе поўны адпуст пры звычайных умовах за пабожнае наведванне і малітву ў кожным францішканскім касцёле. Заахвочваем як мага больш карыстацца з гэтай скарбніцы ласкі, дапамагаючы сабе і душам, церпячым у чыстцы.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.
Эскізы дзвярэй:


Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.