Skip to main content

ІІІ Нядзеля пасля Раства – Свята Хросту Пана, Год А 11 студзеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
ioann krestitel krestit iisusa 1 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і дапамагаў расчышчаць нашу тэрыторыю ад снегу. Дзякуем ўсім, хто сэрдэчна прымае братоў з пастырскім візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Сёння адзначаем нядзелю Хросту Пана, якая завяршае літургічны перыяд Божага Нараджэння. З панядзелка 12 студзеня распачынаем перыяд, які ў літургіі называецца “звычайным”. Калядныя ўпрыгожванні ў нашым касцёле застануцца яшчэ на некаторы час.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 12 студзеня – успамін св. Бернарда з Карлеонэ, законніка.
  • У суботу 17 студзеня – успамін св. Антонія, абата

4. Распачаўся пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  •  у панядзелак – вул. В. Гасцінец, цотныя дамы (з 50-ых па 90-ыя ўключна).
  •  у аўторак – вул. В. Гасцінец, цотныя дамы (з 100-ых узвыш).
  •  у сераду – вул. В. Гасцінец, няцотныя дамы.
  •  у чацвер – вул. Б. Хмяльніцкага.
  •  у пятніцу – вул. Т. Дудко.
  •  Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, усіх астатніх, з 17.00 да 21.00. Усе візіты будуць адбывацца пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення.

5. Ахвяраванні сабраныя падчас пастырскага візіту будуць прызначаныя на выкананне і ўсталяванне знешніх і ўнутраных дзвярэй у наш касцёл. Кошт знешніх дзвярэй складае 15 тыс. даляраў, а ўнутраных  – 8 тыс. даляраў. Каля ўваходу ў нашу краму можна пабачыць адпаведныя эскізныя макеты. Таксама іх можна паглядзець на гэтай старонцы, ніжэй.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Эскізы дзвярэй:

 Dvery2
dvery1
caritas studen

Карысныя спасылкі: