Skip to main content

ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана, Год А, 4 студзеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
sviatlo2 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і дапамагаў прыбіраць снег. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 6 студзеня – урачыстасць Аб'яўлення Пана (Эпіфанія). Гэта “абавязковая” ўрачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца а 6.45, 8.00 і 18.00. З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай бласлаўлення крэйды, кадзіла і вады. Асвячонай крэйдай на дзвярах пішуць напіс C+M+B выражае благаслаўленне: «Няхай Хрыстус бласлаўляе гэтаму дому!» («Christus mansionem benedicat!»).
  • У наступную нядзелю – свята Хросту Пана

3. На гэтым тыдні ў чацвер 8 студзеня распачынаем пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  • у чацвер – вул. Міру
  • у пятніцу – вул. Крынічная
  • Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх - з 17.00 да 21.00.

4. Ахвяраванні сабраныя падчас пастырскага візіту будуць прызначаныя на выкананне і ўсталяванне знешніх і ўнутраных дзвярэй у наш касцёл. Кошт знешніх дзвярэй складае 15 тыс. даляраў, а ўнутраных  – 8 тыс. даляраў. У бліжэйшым часе вашай увазе будуць прадстаўлены адпаведныя эскізныя макеты.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Эскізы дзвярэй:

 Dvery2
dvery1
caritas studen

Карысныя спасылкі: