IV Нядзеля Адвэнту, год А 21 снежня 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле, а таксама мужчынам, якія дапамаглі паставіць елкі. Дзякуй моладзі за арганізацыю прыезду св. Мікалая да нашых дзетак. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Запрашаем наведаць дабрачынны кірмаш, які для нас падрыхтавалі парафіяльныя супольнасці. Ён знаходзіцца на вуліцы перад уваходам у касцёл.
3. У панядзелак 22 снежня пасля вячэрняй святой Імшы будзем упрыгожваць наш касцёл на Святы. Сардэчна просім аб дапамозе і запрашаем усіх, каб разам заняцца гэтым радасным прыгатаваннем.
4. Расклад набажэнстваў на гэтым тыдні наступны:
- У сераду 24 снежня – ВІГІЛІЯ УРАЧЫСТАСЦІ НАРАДЖЭННЯ ПАНА. А 6.15 зможам апошні раз у гэтым Адвэнце заспяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і а 6.45 паўдзельнічаць у раратняй святой Імшы.
Святой Імшы а 18.00 не будзе. Гэты вечар у хрысціянскіх сем’ях і супольнасцях прызначаны для вігілійнай вячэры. Заахвочваем пашукаць у інтэрнэце інфармацыю пра святкаванне Божага нараджэння ў сям’і а таксама пра сімволіку розных абрадаў і звычаяў. Нагадваем пра традыцыю ўстрымання ад спажывання мясных страваў у дзень перад Божым Нараджэннем.
Вігілійная Святая Імша ва Ўрачыстасць Нараджэння Пана, якая называецца Пастырскай або “Пастэркай”, распачнецца а 23.00. Перад начной Імшой адбудзецца калядны спектакль “Маленькі Прынц”, падрыхтаваны нашымі парафіянамі. Пачатак спектакля а 22.00. Сардэчна запрашаем! - У чацвер 25 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА. Святая Імша а 10.00 і 18.00. Тыя, хто браў удзел у вігілійнай літургіі не маюць абавязку ўдзелу ў ёй на наступны дзень.
- У пятніцу 26 снежня – свята св. Стэфана, першамучаніка. У гэты і наступныя буднія дні святая Імша будзе адбывацца згодна са звычайным раскладам: а 7.15 і 18.00.
- У суботу 27 снежня – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Згодна з традыцыяй у гэты дзень бласлаўляецца віно.
- У наступную нядзелю 28 снежня – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы адбудзецца аднаўленне сужэнскай прысягі для ўсіх прысутных сужэнцаў.
5. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у пятніцы 26 снежня і 2 студзеня.
6. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у сакрыстыі альбо парафіяльнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
