IІІ Нядзеля Адвэнту – Gaudete, год А 14 снежня 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і даглядаў тэрыторыю вакол касцёла. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Шчыры дзякуй за ахвяры для парафій ў патрэбе, які збіраліся на мінулым тыдні. Дзякуючы вашай шчодрасці з нашай парафіі перададзім на гэтую мэту каля 870 рублёў.
3. Трывае літургічны перыяд Адвэнту – час радаснага чакання на прыйсце Збаўцы. На працягу ўсяго гэтага часу у буднія дні а 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 - удзельнічаць у святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” святую Імшу ў сераду і суботу. У панядзелкі ранішняй святой Імшы і Гадзінак не будзе.
4. Наступная нядзеля ў нашым касцёле будзе багатая на падзеі:
- на працягу ўсяго дня запрашаем на парафіяльны кірмаш, які ўжо старанна рыхтуюць для ўсіх нас нашыя парафіяльныя супольнасці.
- перад святой Імшой а 12.00 да нас завітаюць каталіцкія скаўты, дзелячыся з намі Бэтлеемскім агнём, які можна будзе ўзяць з сабою дахаты.
- пасля вячэрняй святой Імшы запрашаем на калядны флейтавы канцэрт. Прагучаць творы эпохі барока для двух флейт і флейты сола.
5. Калі хтосьці ведае ці мае сярод сваіх блізкіх асобаў хворых ці старэйшых, якія ўжо не могуць самастойна прыйсці ў касцёл, заахвочваем запісаць іх адрасы і кантактныя дадзеныя ў сакрыстыі, каб асабліва перад Святамі браты маглі іх наведаць са святымі сакрамэнтамі.
6. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у сакрыстыі альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
7. У Адвэнце валанцёры парафіяльнага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца". Пры выхадзе з касцёла ёсць скрыня, у якую можна пакласці рэчы, звязаныя з тэматыкай Божага Нараджэння, альбо іншыя прадметы: напрыклад, каву, гарбату, сродкі асабістай гігіены, ручнікі і таму падобнае. Складаем гэта ўсё ў скрыню, а затым валанцёры зкамплектуюць падарункі і перададуць іх патрабуючым.
8. Дарослых людзей і сем’і, якія цікавяцца духоўнасцю св. Францішка, запрашаем на Выходныя з Францішкам, якія пройдуць 26-28 снежня ў Менску. Запісацца можна, запоўніўшы маленькую анкету па спасылцы, альбо ў бр. Уладзіслава.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
