IІ Нядзеля Адвэнту, год А 7 снежня 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і даглядаў тэрыторыю касцёла. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Трывае літургічны перыяд Адвэнту – час радаснага чакання на прыйсце Збаўцы. На працягу ўсяго гэтага часу у буднія дні а 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 - удзельнічаць у святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” святую Імшу ў сераду і суботу.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 8 снежня – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (абавязковая). Святая Імша ў гэты дзень: а 6.45, 8.00 і 18.00.
- У суботу 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
4. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 12 да 14 снежня. Праводзіць іх будзе бр. Андрэй Буко, францішканін, які служыць у Санкт-Пецярбургу. Расклад рэкалекцый будзе пададзены на наступным тыдні на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Заахвочваем запланаваць час і плённа паўдзельнічаць ў рэкалекцыях.
5. Калі хтосьці ведае ці мае сярод сваіх блізкіх асобаў хворых ці старэйшых, якія ўжо не могуць самастойна прыйсці ў касцёл, заахвочваем запісаць іх адрасы і кантактныя дадзеныя ў сакрыстыі, каб асабліва перад Святамі браты маглі іх наведаць са святымі сакрамэнтамі.
6. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у сакрыстыі альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
7. На працягу гэтага года у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца дабрачынная акцыя “дар сэрца парафіям у патрэбе”. Па просьбе біскупа Аляксандра Яшэўскага ў гэтую нядзелю можна ахвяраваць на гэтую мэту ў скарбонку Карытас пры выхадзе з касцёла.
8. У Адвэнце валанцёры парафіяльнага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца". Пры выхадзе з касцёла ёсць скрыня, у якую можна пакласці рэчы, звязаныя з тэматыкай Божага Нараджэння, альбо іншыя прадметы: напрыклад, каву, гарбату, сродкі асабістай гігіены, ручнікі і таму падобнае. Складаем гэта ўсё ў скрыню, а затым валанцёры зкамплектуюць падарункі і перададуць іх патрабуючым.
9. Дарослых людзей і сем’і, якія цікавяцца духоўнасцю св. Францішка, запрашаем на Выходныя з Францішкам, якія пройдуць 26-28 снежня ў Менску. Запісацца можна, запоўніўшы маленькую анкету па спасылцы, альбо ў бр. Уладзіслава.
10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
