Skip to main content

ХХХІ Звычайная нядзеля 2 лістапада 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Dzien wszystkich swietych 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і прадграбаў лісце вакол яго, хто паклапаціўся пра могілкі сваіх блізкіх, а можа і не толькі сваіх. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 3 лістапада – успамін усіх памерлых Серафімскага Ордэна.
  • У аўторак 4 лістапада – успамін св. Караля Барамея, біскупа.
  • У наступную нядзелю 9 лістапада - свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.

3. У наступную пятніцу 7 лістапада а 9.00 запрашаем на чарговую талаку, каб зрабіць на тэрыторыі нашага касцёла восеньскія парадкі. Вельмі добрая магчымасць папрацаваць і пабыць разам!

4. У лістападзе штодзённа а 17.10 будзе адбывацца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.

5. У днях 1-8 лістапада таксама можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых. Калі ў дзень наведвання могілак няма магчымасці прыняць святую Камунію, гэта можна зрабіць у іншы час. Варта памятаць, што ў гэты перыяд адпуст можна атрымліваць кожны дзень. Каб атрымаць адпуст, неабходна быць у стане асвячальнай ласкі пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень – варта зрабіць гэта загадзя), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях, у якіх моліцца Святы Айцец Леў XIV.

6. 8 лістапада, у актаве усіх святых, браты капуцыны запрашаюць у Будслаў, каб разам памаліцца і праславіць Бога праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Пачатак сутрэчы ў Будслаўскай базіліцы а 11:00. Усе падрабязнасці можна знайсці на дошцы аб’яў. Ад нашага касцёла будзе арганізаваны аўтобус, запісацца можна ў парафіяльнай краме. Кошт 20 рублёў.

7. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 27 кастрычніка і на працягу месяца кожны панядзелак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!

8. У праекце "Век жыві-век вучыся" адкрываецца новы кірунак. Пачынаючы з лістапада, будзе працаваць клуб для людзей элегантнага ўзросту. У праграме клубу: гімнастыка для розуму і цела, нейрагімнастыка, вясёлыя практыкаванні для розуму і памяці, аэробіка на крэслах (рух без страху для здароў'я і суставаў), дыхальная гімнастыка, школа супраць забывання, метады папярэджвання узроставых змяненняў (разгадваем красворды, смяемся, трэніруем розум), спеў разам рэтра-песень, мастацкая майстэрня, душэўныя размовы. Расклад пасяджэнняў клуба уключаны ў праграму заняткаў руху "Век жыві-век вучыся".

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, там можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, капуцынскі бальзам і каву, можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе а таксама знічы на могілкі. Ёсць у асартыменце малітоўнікі “Ойча наш”.

10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.

karitas listapad

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.