XХX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 26 кастрычніка 2025 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і падграбаў лісце, а таксама тым, хто нягледзячы на дождж, удзельнічаў у талацэ. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 28 кастрычніка ў аўторак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў.
- 1 лістапада ў суботу – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Святыя імшы адбудуцца а 6:45, а 8:00 і а 18:00 гадзіне.
- 2 лістапада ў нядзелю - успамін усіх памерлых вернікаў.
3. Тэатральная група нашай парафіі запрашае на новы спектакль пад назвай “Свечка”, які адбудзецца 1 лістапада, у суботу а 17:30. Сардэчна запрашаем да прагляду.
4. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 27 кастрычніка і на працягу месяца кожны панядзелак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
5. 8 лістапада, у актаве усіх святых, браты капуцыны запрашаюць у Будслаў, каб разам памаліцца і праславіць Бога праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Пачатак сутрэчы ў Будслаўскай базіліцы а 11:00. Усе падрабязнасці можна знайсці на дошцы аб’яў. Ад нашага касцёла будзе арганізаваны аўтобус, запісацца можна ў парафіяльнай краме. Кошт 20 рублёў.
6. Заканчваецца кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. Штодзённа а 17.20 адбываецца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на т.зв. “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:
- в. Хожава – 1 лістапада ў суботу а 10.00 “новыя” могілкі; 10.30 “старыя” могілкі;
- в. Гарадок – 1 лістапада ў суботу а 10.00;
- в. Хоўхлава – 2 лістапада ў нядзелю а 12.00.
8. Парадак набажэнстваў на могілках парафіі Лебедзева наступны:
- Насілава – Старыя могілкі: 25.10 у 10.00
- Насілава – Новыя могілкі: 25.10 у 12.00
- Мароські: 26.10 у 16.30
- Заскавічы: 26.10 у 17.15
- Лебедзева: 01.11 у 11.00
- Турэц-Баяры: 02.11 у 11.00
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, там можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, капуцынскі бальзам і каву, можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе а таксама знічы на могілкі.. Ёсць у асартыменце малітоўнікі “Ойча наш”.
10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.