Skip to main content

29 мая, аўторак

29 мая, аўторак

ЕВАНГЕЛЛЕ

Мк 10, 28–31

Няма нікога, хто б не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, а ў будучым часе — жыццё вечнае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Пётр пачаў казаць Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Езус жа адказаў: Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля, і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым часе — жыццё вечнае.

Але шмат першых будзе апошнімі і апошніх — першымі.

Гэта слова Пана.

catholic.by

Страх перад катаклізмамі, хваробамі ці смерцю могуць трымаць чалавека далёка ад свайго паклікання. Не паспяшыць ён на дапамогу іншаму чалавеку, бо можа зашмат страціць. Не далучыцца да справы перабудовы гэтага свету паводле евангельскіх прынцыпаў, бо і так усё будзе знішчана. Ці ж, аднак, не найгоршы страх - гэта страх перад іншым чалавекам? На фоне ганенняў на хрысціян шукаем спосаб, як, прынамсі, у нашым клімаце не дражніць патэнцыйнага ворага і заключыць з ім кампраміс. Вучымся так званай «талерантнасці» да зла. Пан Езус выразна гаворыць: «Тых бойцеся, якія забіваюць душу».

Страх перад грахом і такім ладам жыцця павінен нас абараніць, каб не трапілі ў сіло вечнага асуджэння. Толькі супраціўляючыся злу, атрымаю дадатковую ласку.

Каго я баюся? Ці ўсведамляю сабе, што Пан Бог прадбачыў дастатковую колькасць ласкі, каб даць рады гэтаму выкліку?

Брат Ян Фібэк OFMCap, Польшча.

  • Праглядаў: 603