28 лютага, серада
ЕВАНГЕЛЛЕ
Асудзяць Яго на смерць
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: Вось мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. І яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён уваскрэсне.
Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым.
Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш?
Яна адказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе.
Езус сказаў у адказ: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я павінен піць?
Яны кажуць Яму: Можам.
І кажа ім: Келіх мой будзеце піць, але не Я даю дазвол сесці праваруч ці леваруч Мяне, бо гэта прызначана для тых, каму падрыхтаваў Айцец Мой.
Калі пачулі дзесяць вучняў, яны абурыліся на двух братоў. А Езус паклікаў іх і сказаў: Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі і вяльможы маюць уладу над імі. Няхай не так будзе сярод вас. Але, хто хацеў бы стаць сярод вас вялікім, няхай будзе слугою вашым. А хто хацеў бы стаць першым, няхай будзе нявольнікам вашым.
Бо і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх.
Гэта слова Пана.
Вучні Езуса былі такімі ж людзмі як і мы сёння. Іх напаўнялі розныя прагненні і мары, якія ім хацелася ажыцявіць. Аднак адно з прагненне было мацнейшым за іншыя - жаданне быць кімсці важным, каго паважаюць людзі і свет. Вучні думалі, што дзякуючы Езусу змогуць зрабіць кар’еру. Ім здавалася, што Месія будзе вялікім палітычным лідэрам, а Ён гаворыць пра крыж, пакуты, смерць і абавязак служэння. Не чакалі гэтага ад Езуса, не так уяўлялі сабе наследаванне Яго.
У гэтым фрагменце Евангелля знаходзіцца святло для нас сёння. Перадусім паказвае нам Езуса сапраўднага - Збаўцу, які дойдзе да хвалы праз крыж, праз смерць, а гэта азначае праз тое, чаго б мы хацелі пазбегнуць. Аднак, калі ісці за Настаўнікам з’яўляецца для нас чымсці сапраўды важным, то не можам пазбягаць таго, што цяжкое і балючае. Мы павінны ахвяраваць гэта Яму і вучыцца ад Яго крыжовай барацьбе, а гэта азначае прыняць з тое, што балючае і непрыемнае. Езус абяцае нам, што гэта дарога да хвалы, да паўнаты жыця і шчасця. Найбольшы поспех, які можам дасягнуць дзякуючы Езусу, гэта нашае збаўленне.
Чаго я спадзяюся ад Езуса? Якія мае найбольшыя жаданні? Ці я не імкнуся да поспеху коштам іншых людзей? Ці маё збаўленне з’яўляецца найважнейшым цэлем майго жыцця?
брат Кароль Палюс OFMCap, Польшча
- Праглядаў: 914