Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула
РАЗВАЖАННІ НАД БОЖЫМ СЛОВАМ
Тры апошнія прыпавесці Езус скіроўвае выключна да сваіх вучняў, каб яны зразумелі веліч і вартасць Божага дару, для якога варта аддаць усё, што маеш.
У першай прыпавесці Езус кажа пра скарб, схаваны ў полі. Згодна з рымскім правам (таксама магло быць і ў габрэйскім), той, хто атрымаў або купіў поле, наследуе і тое, што знайдзе ў ім. Згодна з правам рабіністычным, той, хто працаваў на полі як наёмнік, не мог сабе ўзяць скарбу, гэта быў бы крадзеж. Плады працы належалі да гаспадара поля.
Падрабязней …XVII Звычайная нядзеля, Год А (30 ліпеня)
- Праглядаў: 1877