Ігар Колзун Божае Нараджэнне

“Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць,  якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 12, 10)

вігілія

Вігілія Божага Нараджэння – урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова «вігілія» лацінскага паходжання і азначае чуванне. З даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: дзень перад вялікай урачыстасцю вернікі захоўваюць строгі пост і ўсю ноч чакаюць гэтага свята, молячыся разам.

неакатэхуменальнай супольнасці з Маладзечна

3 снежня пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) скончыўся цыкл катэхез для дарослых, якія праводзілі катэхеты з неакатэхуменальнай супольнасці з Маладзечна.

У сераду 4 снежня ў 12 гадзін у нашым касцёле адбудзецца пахавальная Імша, дзе парафія развітаецца з Вікенціям Уладзіміравічам Сіротам.

На працягу Адвэнту ў 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 -  удзельнічаць у святой Імшы, называнай “Раратняй”. У сераду і пятніцу замест Гадзінак запрашаем на малітву Ютрань.