4 кастрычніка Касцёл успамінае святога Францішка з Асізі, заснавальніка ордэна францішканцаў, адгалінаваннем якога з'яуляецца ордэн братоў меншых капуцынаў.  У нашым касцёле, якім апякуюцца браты-капуцыны, з 25 верасня па 3 кастрычніка штодня трывае навэнна да св. Францішка.

 Навэнна да святога айца Піо

23 верасня Касцёл успамінае святога падрэ Піо з П'етрэльчыны. У нашым касцёле, які мае тытул у гонар гэтага святога, кожны дзень з 14 па 22 верасня чытаецца Навэнна да а. Піо.