пілігрымка Маладзечна – Будслаў 2019

Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў пілігрымцы Маладзечна – Будслаў, якая распачнецца 2 ліпеня, у аўторак а 9-00 гадзіне раніцы Святой Імшой. Рэгістрацыя пілігрымаў пачнецца 1 ліпеня  з 17-00 гадзін пры капліцы.

Заканчэнне навучальнага года

На св.Імшы на 12.00 гадзін дзеці, моладзь іх бацькі, усе настаўнікі і выхавацелі дзякавалі Богу за пражыты год у школе і на катэхезе ў касцёле.

Аляксандр Астраушка

22 чэрвеня ў касцёле св. Валянціна ў Смалявічах, што пад Мінскам, дыякан Аляксандр Астраушка OFMCap прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

урачыстасць гадавіны І Святой Камуніі дзяцей

Сёння на Святой Імшы а гадзіне 12.00 адбылася урачыстасць гадавіны І Святой Камуніі дзяцей, якія ў мінулым 2018 годзе прынялі першы раз Пана Езуса да сваіх сэрцаў.

Алег Вайцяховіч

Брат Алег Вайцяховіч, святар з Беларускай кустодыі Ордэна меншых братоў Капуцынаў, адпраўляецца на місію ў Грузію. 14 мая ў парафіі св. Францішка Асізскага ў Мінску брату Алегу быў урачыста ўручаны місійны крыж.