лагерь

 

Запрашаем усіх дзяцей школьнага ўзросту прыняць удзел у арганізаваных канікулах у нашай парафіі.

Канікулы пройдуць з 23 па 27 жніўня на тэрыторыі нашага касцёла. Дзеці з раніцы прыходзяць ў касцёл, а вечарам вяртаюцца да дому. 

У праграме прадугледжана супольная малітва, музыка і танцы, розныя кружкі і заняткі, спорт на свежым паветры і яшчэ шмат усяго вясёлага і цікавага.

Дзякуючы нашым братам капуцынам у касцёле з’явілася цудоўная рэч - батут!

Запрашаем усіх жадаючых дзяцей і дарослых адчуць лёгкасць палёту, атрымаць добры настрой, жаданне дацягнуцца да неба і атрымаць прыліў адрэналіну ў сваёй крыві!  

Прыйдзіце і адчуйце свае крылы!

 Капуцыны 

9 ліпеня два нашыя браты капуцыны з Беларусі, Ігар Колзун і Максім Варанюк, прынялі дыяканскія пасвячэнні ў Базыліцы Святой Фары ў Бары. Святая Фара – гэта старажытная французская манахіня, настаяцельніца бенедыктынскага жаночага манастыра ў Фармуцье, недалёка ад Парыжа. Два яе браты, таксама з’яўляюцца святымі. У гонар гэтай святой, была названа базыліка, у якой адбылася ўрачыстая святая Імша з удзяленнем дыяканскіх пасвячэнняў. Але перад тым, як расказаць пра гэтую падзею, прагну коратка нагадаць шлях бр. Максіма і бр. Ігара на працягу астатніх гадоў.

 

 

Пакуль многія дзяўчынкі і хлопчыкі сумавалі ў горадзе, моладзі нашай парафіі давялося пабываць у Польшчы, у горадзе Сокулов-Подляскі. Гэта вандроўка адбылася дзякуючы дабрачыннай арганізацыі Сaritas

  Сокулов-Подляскі