лагерь

 

Запрашаем усіх дзяцей школьнага ўзросту прыняць удзел у арганізаваных канікулах у нашай парафіі.

Канікулы пройдуць з 23 па 27 жніўня на тэрыторыі нашага касцёла. Дзеці з раніцы прыходзяць ў касцёл, а вечарам вяртаюцца да дому. 

У праграме прадугледжана супольная малітва, музыка і танцы, розныя кружкі і заняткі, спорт на свежым паветры і яшчэ шмат усяго вясёлага і цікавага.

Галоўнае, каб дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, каб разам распачаць новы навучальны і катэхетычны год!

Запрашаем! Кошт канікул 3 рублі на дзень.

Каб ведаць прыблізна колькі дзяцей будзе наведваць наш летнік, просім бацькоў загадзя запісаць дзяцей ў сясцёр.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у с.Уладзіміры /тэл. 8029 705 81 79/

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».