caritas molodechno Молодечно


                           

 

Парафіяльны Карытас парафіі святога Казіміра ў г. Маладзечна размешчаны па адрасе: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 222302, г. Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 141. 

17 ліпеня 2022 года валанцёры адзначылі Дзень заснавання парафіяльнай суполкі Карытас. 

Суполка дзейнічае пад кіраўніцтвам брата Андрэя Жылевіча OFMCap.

Слова caritas — лацінскае, яно азначае «любоў» у кантэксце братняй дапамогі і апекі. Гэтым тэрмінам з канца XIX стагоддзя акрэсліваюцца таксама розныя кірункі дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў галіне дабрачыннасці. Выкарыстанне агульнага тэрміну для касцёльнай дабрачыннай дзейнасці было звязана з імкненнем яе каардынацыі і аб’яднання. Касцёл працаваў у сферы дабрачыннасці на працягу ўсёй сваёй гісторыі, але толькі ў апошнія сто гадоў былі створаны спецыялізаваныя структуры, заданне якіх — каардынацыя дабрачыннай дзейнасці Касцёла.

Сёння «Карытас» на Беларусі з’яўляецца арганізацыяй, якая ажыццяўляе і накіроўвае дабрачынную дзейнасць у мясцовым Каталіцкім Касцёле. «Карытас» дзейнічае на падставе ўласнага статуту як дабрачыннае каталіцкае таварыства.

 

Дапаможнік па развіцці парафіяльных структураў дабрачыннага таварыства «Карытас»

 

 ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРАФІЯЛЬНАГА "КАРЫТАС" г. Маладзечна:

 

1. Гуманітарная дапамога тым, хто мае патрэбу.

Збор і размеркаванне дапамогі. Надзея Смірнова +37533-649-76-87

2. Сацыяльная дапамога.

Дапамога адзінокім людзям і інвалідам, сацыяльная перадышка (падмена апекуноў на кароткі час). Святлана Лапата +37533-686-75-42

3. Арт-тэрапія.

Мастацкія майстар-класы (маляванне, калаж, выраб сувеніраў і г.д.) з элементамі псіхалагічнай тэрапіі для дзяцей, моладзі і дарослых.

Лізавета Чырвонцава +37529-697-61-76, E-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

4. Псіхалагічная дапамога:

  • Дапамога ў дыягностыцы асабістых і прафесійных праблем, вызначэнне патэнцыялу для іх вырашэння, выпрацоўка (развіццё) якасцяў, неабходных для вырашэння праблем і дасягнення мэтаў, кіраванне сваім фізічным, псіха-эмацыйным і фізічным здароўем, вызначэнне жыццёвых прыярытэтаў, якія адказваюць на пытанне: "Для чаго і дзеля каго я жыву?".

Уладзімір Глушакоў - кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Аўтар 29 кніг па кіраванні, псіхалогіі, камунікацыях. +37529-623-94-51, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

  • Дапамога ў вырашэнні асабістых і сямейных праблем, кансультацыі па пытаннях выхавання дзяцей, дапамога моладзі пры вырашэнні цяжкіх жыццёвых пытанняў, кансультацыі па праблемах алкагольнай, наркатычнай і іншых залежнасцей і сузалежнасцей.

Вольга Баханко - псіхолаг-кансультант.  +37529-699-95-49, E-mail: olgabohanko@gmail.com

 5. Арганізацыя акцый.

Акцыі ў падтрымку: дзяцей-сірот, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, асоб састарэлага ўзросту, шматдзетных сем’яў.  Ірына Крук +37529-126-58-57, Зенчык Ксенія +37529-257-27-87

6. Кансультатыўная дапамога бацькам дзяцей-аўтыстаў.

Кансультацыя пры магчымых падазрэннях адхіленняў у развіцці дзіцяці. Праблематыка асабістага прыняцця, пастаноўкі дыягназу і атрымання групы інваліднасці. Кансультацыя на тэму размоў з псіхіятрамі, псіхолагамі і выхавацелямі. Кансультацыя ў галіне методык для хатніх развіваючых заняткаў, дыдактычных матэрыялаў, кантактаў дэфектолагаў.

Марыя Буневіч +37529-144-63-91, E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

7. Фізкульт-зарадка 60+

Кожны будні дзень, у парку Перамогі, каля трэнажораў, а 10 гадзіне, сустракаецца суполка актывістаў 60+ для выканання лёгкіх фізічных практыкаванняў. Удзельнікі абменьваюцца жыццёвым вопытам, набываюць новыя веды і знаёмствы. Ларыса Ураева +37529-557-70-58

8. Дапамога людзям, якія маюць залежнасць ад алкаголю.

Можам дапамагчы тым, хто мае жаданне кінуць піць і паказаць, як жыць без алкаголя кожны дзень. Андрэй Паўлік +37529-742-54-94

 

 

ПАРАФІЯЛЬНЫ «КАРЫТАС» МАЕ ПАТРЭБУ Ў ДАПАМОЗЕ ВАЛАНЦЁРАЎ ДЛЯ:

- працы на складзе гуманітарнай дапамогі

- дапамогі адзінокім людзям і інвалідам

- канкрэтнай і разнастайнай дапамогі падапечным

- удзелу ў арганізацыі акцый для тых, хто мае патрэбу

- удзелу ў арганізацыі паездак у дзіцячыя ўстановы і дамы састарэлых.

 

 Каб стаць валанцёрам нашага парафіяльнага Карытас можна запоўніць анкету 

   https://forms.gle/qrSqZXcabFA68Tei8 

або патэлефанаваць па нумарах:

 +375(29) 126-58-57

 +375(29) 117-97-72

  

Ахвяраванне для нашага парафіяльнага «Карытас» можна здзейсніць праз: 
 
- СІСТЭМУ «РАЗЛІК» (АРІП) Нумар паслугі 4922841 (В разделе ФИО указать для Каритас)

 

   Благотворительность, общественные объединения

   Религиозные объединения

   Молодечно Приход Св. Казимира (В разделе ФИО указать для Каритас)

 

 rahunak

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».