Аляксандр Астраушка

Сёння, 23.06.2019, ў нашым касцёле адбылася ўзнёслая падзея: наш парафiянiн капуцын Аляксандр Астраушка, якi ўчора атрымаў святарскае пасвячэнне ў Смалявiчах, цэлебраваў сваю першую Святую Iмшу а 12-00.

Падтрымаць новага святара прыехалi кусташ а. Алег Шэнда, а. Андрэй Жылевiч, а. Вiталь Бандаронак, а таксама святары i браты капуцыны з Беларусi i з-за мяжы.

Падчас гамiлii а. Андрэй Жылевiч нагадаў, што святар – гэта той, хто трымае ў руках самога Бога, таму вельмi важна святару быць прафесiяналам ад Бога, быць святым. Святарства – гэта шлях, на якiм найбольш рэалiзуецца паклiканне Хрыста: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго» (Лк. 9, 23 – 24). Служэнне святара – служэнне ў любовi кожнаму чалавеку. А. Андрэй заклiкаў усiх малiцца за а. Аляксандра i за усiх святароў, каб мелi сiлы i адвагу iсцi выбраным шляхам.

Напрыканцы Iмшы а. Аляксандр удзялiў прымiцыйнае благаслаўленне сваiм родным, святарам, законнiкам i ўсiм вернiкам.

Пасля Iмшы ўсе былi запрошаны на пачастунак на свежым паветры.

Ад усяго сэрца вiншуем а. Аляксандра i жадаем, каб Дух Святы даваў душы крылы радасна служыць Богу i людзям.

 

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Ірына Фаміна, Эрык Сявянок

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com