"... Будзьце шчаслівымі, бо можаце"
св. Філіп Нэры

Штогадовае наведванне нашых сяброў у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце г. Маладзечна ўжо стала добрай традыцыяй. Таму і сёлета валанцёры парафіяльнага Caritas нашай парафіі разам з супольнасцю францішканскай моладзі Таў і дзіцячым хорам "Зярняткі" завіталі да нашых сяброў з музычнай праграмай. Пасля праграмы былі вясёлыя танцы, забавы. Здаецца, сама прырода радуецца: выдаўся прыгожы сонечны дзень! Затым валанцёры пачаставалі пастаяльцаў салодкімі прысмакамі і смачнай піцай. Усе засталіся шчаслівыя і сытыя!

Дзякуем Пану Богу за магчымасць дзяліцца радасцю з іншымі.

Тэкст: Ігар Лапата

Фота: Таццяна Сакалоўская, Ірына Фаміна

Больш фота і відэа: 

https://www.facebook.com