Навучыся     здзіўляцца       ў      касцёле,
Што Гостыя Найсвяцейшая такая малая,
Што     схавала     б    яе     ў    далоньцы
Дзяўчынка       найменшая     ў     белым,
А     прад      ёю     кленчаць      натоўпы,
Плачуць               і            спавядаюцца…

Кс. Ян Твардоўскі.

У многіх нашых сем'ях у траўні праходзяць першыя святыя Камуніі. Год Камуніі - вельмі важны час у жыцці дзіцяці і ўсёй яго сям'і, бо дзіця толькі вучыцца перажываць сваю рэлігійнасць, вучыцца распазнаваць, што добра, а што дрэнна, а таксама распазнаваць стан свайго сумлення.
Свята першай Камуніі адбылося і ў нашай парафіі 21 траўня. Перад тым, як прыняць у сваё сэрца Цела Езуса, дзеці з хваляванем прыступілі да першай святой споведзі. Прыгожае і кранальнае пакутнае набажэнства дапамагло маладым людзям адчыніць з даверам сэрцы на Божае прабачэнне і міласэрнасць. Хочацца ў гэтым моманце ўзгадаць словы Кс. Яна Твардоўскага: “Якое ж гэта шчасце – стаць перад Панам Богам і быць чыстым! Мець чыстае сумленне – выспавяданае. Мець чыстае цела, чыстае адзенне, чыстую насоўку.”
Свята першай Камуніі – гэта такая вяршыня, на якую ўзыходзіць маленькі чалавек, і таму гэта вялікая падзея ў духоўным развіцці дзіцяці. Але насамрэч – гэта свята не толькі групы дзяцей, яно для ўсіх: сястры, якая рыхтавала дзяцей да першай святой Камуніі; святара, які спавядаў дзяцей і рыхтаваў святочнае казанне; арганісткі, якая вучыла дзяцей спяваць; кожнай мамы і кожнага таты, кожнай цёці, кожнай бабулі, бо ім сёння прыгадваецца іх першая святая Камунія.
Свята першай Камуніі – гэта свята і для тых, хто, можа, выпадкова ішоў міма касцёла і можа сам ніколі не прымаў святой Камуніі. Праходзіць, глядзіць… Раптам з’явіцца сляза на ягоным воку – здзяйсняецца прыгожая і вялікая Таямніца.
Свята першай Камуніі – гэта свята для ўсіх нас, бо кожнаму прыгадваецца ягоная святая Камунія і тое, што па цяжкім жыцці можна ісці простай дарогай і захоўваць чыстае сэрца.

Тэкст: с. Кацярына Грынчык MSF

Фота:  Ірына Сяліцкая, Вікторыя Гулецкая