сёстры Місіянеркі Святой Сям'і сястря Ігнацыя Фаустына

28 жніўня ў нашай парафіі дзякавалі за злужэнне Cёстрам Місіянеркам Святой Сям'і: сястры Ігнацыі і сястры Фаустыне.  

Тры гады сёстры неслі служэнне ў нашай парафіі. Паглыблялі веды пра Божае слова на катэхезах у дзяцей, на сустрэчах з молодзю і дарослымі.

Сваім прыкладам і руплівай працай заахвочвалі да глыбейшага пазнання Бога.

Духоўна ўзбагачалі нас сваімі мудрымі парадамі, уважлівымі і чулымі адносінамі. 

Дзякуем Богу за вас, за вашае служэнне. Жадаем Божай апекі і заступніцтва св. Піо ў новых выкліках манаскага служэння. Няхай Марыя вядзе вас за Сабой, куды кліча Езус.

Памятаем пра вас і абдымаем малітвай.