- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1073
XXXIII Звычайная нядзеля, Год А (19 лістапада)
XXXII Звычайная нядзеля, Год А (12 лістапада)
XXX Звычайная нядзеля, Год А (29 кастрычніка)
XXIX Звычайная нядзеля, Год А (22 кастрычніка)
XXVIII Звычайная нядзеля, Год А (15 кастрычніка)
XXVII Звычайная нядзеля, Год А (8 кастрычніка)
XXVI Звычайная нядзеля, Год А (1 кастрычніка)
XXV Звычайная нядзеля, Год А (24 верасня)
XXIV Звычайная нядзеля, Год А (17 верасня)
XXIII Звычайная нядзеля, Год А (10 верасня)
XXII Звычайная нядзеля, Год А (3 верасня)
XXI Звычайная нядзеля, Год А (27 жніўня)
XX Звычайная нядзеля, Год А (20 жніўня)
XIX Звычайная нядзеля, Год А (13 жніўня)
Свята Перамянення Пана, Год А (6 жніўня)
XVII Звычайная нядзеля, Год А (30 ліпеня)
ХVI Звычайная нядзеля, Год А (23 ліпеня)
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1968
Пакіньце расці разам тое і другое да жніва
РАЗВАЖАННЕ НАД БОЖЫМ СЛОВАМ
Алегарычная інтэрпрэтацыя прыпавесці пра пшаніцу і каласоўнік, якую Езус распавёў сваім вучням, адкрывае нам эсхаталагічны сэнс: зло, якое з’яўляецца справай дыябла, існуе ў свеце разам з дабром да канца свету, калі плады зла і дабра будуць раздзеленыя праз суд Божы.
Гэта чарговыя прыпавесці, у якіх Езус навучае сваіх вучняў. Характэрнай рысай прыпавесці з’яўляецца выкарыстоўванне простага абраза са штодзённага жыцця людзей і таямніца, каб зразумець якую трэба ўважліва прыслухоўвацца да слоў Езуса і нават задаваць яму пытанні. Тыя, хто не размаўляе з Хрыстом, застаюцца глухімі на яго навуку.
Сын чалавечы як добры гаспадар засявае поле добрым насеннем, а дыябал, выкарыстоўваючы недахоп чування людзей, сее зло, чым робіць пародыю на працу Бога. Дзеяслоў спаць у Евангеллі паводле Мацвея 25,5; і Mк 13,36; 1Тэс 5,6 выкарыстаны у разуменні недахопу чування перад набліжаючымся прыходам Сына Чалавечага.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1665
Загадай мне ісці да Цябе па вадзе
Езусу свядомы слабасці сваіх вучняў, таму, каб цудоўнае размнажэнне хлеба не прывяло вучняў да спакусы трыўмфальнага разумення Валадарства Божага, загадвае вучням сесці ў човен і пераплысці на другі бераг. Апостал Ян падцвярджае гэта кажучы, што людзі хацелі супраць Яго волі выбраць каралём (пар Ян 6, 14-15).
З натоўпам людзей Езус паступае інакш чым вучні: яны перад цудоўным размнажэннем хлеба хочуць адправіць натоўп, а пасля цуду ўжо імкнуцца затрымаць, Езус наадварот, затрымлівае і даючы тое, што патрабуюць адпраўляе людзей.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2081
Аблічча Ягонае заззяла, як сонца
Езус на хвіліну паказвае сваю Божую хвалу, пацвярджаючы вызнанне Пятра. Праз гэта паказвае, што каб “увайсці да сваёй хвалы” (Лк 24,26), павінен прайсці праз крыж у Ерузалеме. Майсей і Ілля бачылі хвалу Бога на гары; Закон і прарокі запаведвалі цярпенне Месіі. Воблака паказвае на прысутнасць Святога Духа: “Аб’явілася ўся Тройца: Айцец у голасе, Сын як чалавек, Дух у светлым воблаку” (паводле ККК 555).
Выбраныя вучні, гэта тыя, якіх Езус паклікаў у першай чарзе (пар. Мц 4,18-22) і якія суправаджалі Езуса ў Садзе Аліўным (пар 26,37).
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1575
Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула
РАЗВАЖАННІ НАД БОЖЫМ СЛОВАМ
Тры апошнія прыпавесці Езус скіроўвае выключна да сваіх вучняў, каб яны зразумелі веліч і вартасць Божага дару, для якога варта аддаць усё, што маеш.
У першай прыпавесці Езус кажа пра скарб, схаваны ў полі. Згодна з рымскім правам (таксама магло быць і ў габрэйскім), той, хто атрымаў або купіў поле, наследуе і тое, што знайдзе ў ім. Згодна з правам рабіністычным, той, хто працаваў на полі як наёмнік, не мог сабе ўзяць скарбу, гэта быў бы крадзеж. Плады працы належалі да гаспадара поля.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1138
Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага
Сённяшні ўрывак Евангелля знаходзіцца ў кантэксце палемікі з фарысеямі, якія адносяцца да той групы людзей, якая не дасведчыла на сабе цудаў Езуса.
Падзеі адбываюцца каля Цэзарэі Філіпавай, пабудаванай у гонар цэзара, які сябе называў богам і збаўцам людзей. Езус распачынае размову са сваімі вучнямі з апытання водгуку грамадскага. Адказ вельмі разнародны: Ян Хрысціцель, Ілля, Ерамія. Аднак Езус цікавіцца тым, кім Ён з’яўляецца для вучняў. Адказ чуе толькі ад Пятра, які кажа керыгму, у якой змешчана істота хрысціянства. Езус падкрэслівае, што вызнанне Пятра немагчыма дасведчыць шляхам розуму, але гэта сведчанне Айца Нябеснага.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1691
О жанчына, вялікая вера твая!
Езус адыходзіць у бок Тыра і Сідона, дзе большая частка насельніцтва была язычніцкая. Адбылося гэта пасля дыскусіі з фарысеямі і вучонымі з Ерузалема, якія абураліся на вучняў Езуса, што не шануюць традыцыі старэйшых (Мц 15,1-20). Нарастае праз гэта дыстанцыя паміж настаўнікам з Назарэта і афіцыйнымі прадстаўнікамі Ізраэля.
Далей адбываецца сустрэча Езуса, які адыходзіць ад людзей, зацвярдзелых рэлігійна, і жанчыны, якая ідзе з краіны цемры і смерці. Канаанцы жылі ў гэтай зямлі да прыхода Ізраэля з зямлі егіпецкай. Не жылі яны ў міры між сабой, былі чужымі культурна і рэлігійна. Жанчына сімвалізуе мір язычніцкі, які шукае збаўлення ў Езусе з Назарэта.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1333
Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе
Вера ў Езуса Хрыста не можа быць не звязана з навукай Крыжа. Св. Павел падкрэслівае гэта кажучы: „Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў згаршэнне, для язычнікаў – глупства, а для тых, Хто пакліканы, Юдэяў і грэкаў, Ён – Хрыстус, Божая Моц і Божая мудрасць.” (1Kар 1,23н)
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1040
Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго
Сённяшні ўрывак Евангелля з’яўляецца другой часткай мовы пра супольнасць. Бачым у ёй два аспекта: братэрскае ўпамінанне (18,15-18) і малітва ў супольнасці (18,19-20). Першы вучыць нас таму, што трэба рабіць у канфліктнай сітуацыі, другі паказвае малітву супольнасці.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1214
Мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае
Гэту прыпавесць Езус скіраваў да першасвятароў і старэйшын народа, каб стымуляваць іх да адказу на пытанне. Прыпавесць вельмі простая. Першы сын не хоча ісці працаваць у вінаградніку, але пасля змяняе свой погляд і выконвае волю айца. Другі сын дзейнічае наадварот. Адказ на пытанне Езуса: ,,Каторы з двух выканаў волю бацькі?” - для ўсіх становіцца вельмі простым.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1289
Даруй несправядлівасць бліжняму свайму, і тады, калі будзеш маліцца, твае грахі дараваны будуць
Тэмай сённяшняга ўрыўку Евангелля ёсць прабачэнне. Распачынае размову Пётр, які шмат разоў у евангеллі прамаўляе ад імя апосталаў (пар. 14,28; 15,15; 16,16; 17,4; 19,27). Пётр ведае што Бог прабачыць нам на столькі на колькі мы самі здольныя прабачыць (Мц 6,12нн). “Сем” лічба дасканалая, “сем разоў” азначае заўсёды. Езус праз свой адказ звяртае ўвагу Пятра не на лічбы, а на якасць прабачэння. Як добры прыклад для наследавання Езус прапануе прыпавесць у якой міласэрнасць не мае межаў.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1562
Аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу
У гэтым фрагменце Евангелля можам убачыць, якія павінны быць нашы адносіны да свету матэрыяльнага і да Бога. Кожны дзень карыстаемся грашыма, якія зарабляем. Зарабляем не толькі для сябе, але і для блізкіх, для сям’і. Матэрыяльнымі рэчамі дапамагаем людзям у патрэбе.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1024
Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?
Прыпавесць аб вінаградніку паказвае перш за ўсё абмежаванасць і неадэкватнасць чалавечага разумення справядлівасці: калі не хопіць нам міласэрнасці, любое рашэнне будзе несправядлівым і стане для кагосьці крыўдай.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1270
Вінагараднік аддасць іншым вінаградарам
Чарговы раз Езус скіроўвае сваю навуку да першасвятароў і старэйшын народа.
У цэнтры сённяшняга ўрыўка Евангелля - пытанне да слухачоў: ,,Што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”, - і адказ Езуса: “злодзеяў гэтых пакарае ліхой смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам”.
Езус хоча сваёй навукай давесці слухачоў да асуджэння свайго граху, пакаяння і веры. У выніку супраціўлення словам Хрыста, гэтыя людзі дойдуць пазней да асуджэння Езуса на смерць.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1432
Усіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле
Каб раз’ясніць таямніцу Валадарства Божага, Езус карыстаецца аналогіяй, у якой прысутнічае вобраз з вяселля. У вяселлі магла ўдзельнічаць вялікая колькасць людзей. Багатыя людзі запрашалі нават усіх, хто жыў у мясцовасці. Час трывання вяселля даходзіў да тыдня: запрошаныя павінны былі прысвяціць гаспадару шмат часу. Для тых, хто меў працу, звязаную з гаспадаркай, гэта было зрабіць вельмі цяжка. У апавяданні Езуса бачым, што кароль своечасова паведаміў запрошаным, каб маглі падрыхтавацца, дадаткова другі раз прасіў, кажучы аб тым, як ён падрыхтаваўся да гэтага вяселля.
Падрабязней:XXVIII Звычайная нядзеля, Год А (15 кастрычніка)
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1728
Вось жаніх, выходзьце яму насустрач
Мэтай прыпавесці пра неразумных і мудрых паннаў з’яўляецца абуджэнне ў нас адказнасці за тую хвіліну, у якой мы жывем, каб атрымаць жыццё вечнае. Будучыня залежыць ад таго, што мы робім з нашай свабодай тут і цяпер. Маляўнічы вобраз пра паход паннаў насустрач жаніху паказвае, як неразумныя будуць адкінутыя, і гэты прыклад можа вырваць нас з абыякавасці і ляноты.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1532
Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе
Пытанне, якое прагучала з вуснаў фарысея і кніжніка, нягледзячы на кантэкст, з’яўляецца вельмі важным. Адказам на пытанне ёсць запаведзь любові. Яна адлюстроўвае найбольшае з людскіх жаданняў. Праз выкананне гэтай запаведзі становімся падобнымі да Бога. Найлепей гэты шлях нам паказаў Езус. Наследуючы Яму, маем шлях цяжкі, але бяспечны.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1538
У малым ты быў верны, увайдзі ў радасць гаспадара твайго
Тэкст Евангелля патрабуе каб мы яго актуалізіравалі да свайго жыцця. Таму таланты якія атрымалі слугі ў Евангеллі, можам разумець як здольнасці каб прыносіць карысць сабе і бліжняму (Ян Златавусны).
Кожны чалавек на зямлі атрымаў ад Бога якісьці талант. Адны атрымалі больш, хтосьці менш.