Skip to main content

V Велікодная нядзеля 28 красавіка 2024г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць і ахвярнасць.

2. На гэтым тыдні мы адзначаем:

  • У панядзелак 29 красавіка - свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы. У гэты дзень свае імяніны адзначае с. Кацярына. Маліцца за яе будзем сёння падчас святой Імшы а 12-й гадзіне.
  • У сераду 1 мая - успамін св. Юзафа рамесніка. У гэты дзень таксама распачынаем месяц, прысвечаны Маці Божай. Маёвыя набажэнствы будуць распачынацца ў нашым касцёле перад вячэрняй святой Імшой у 17.30.
  • У чацвер 2 мая - успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
  • У пятніцу 3 мая - свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

3. У сераду 1 мая з нашага касцёла будзе арганізавана пілігрымка на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў ў Будславе (выезд у 9.00 вяртанне каля 18.00, кошт 20 руб.) Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне. Запіс у сакрыстыі і краме парафіі.

4. У суботу 4 мая падчас вячэрняй святой Імшы а 18 гадзіне будзем гасціць у нашым касцёле архідыяцэзіяльнага душпастыра Апостальскага руху “Маргарытка” кс. Паўла Эйсманта. “Маргарытка” – гэта рух малітвы за святароў, у нашай парафіі існуе ажно 32 такіх колы. Запрашаем усіх удзельнікаў разам памаліцца і пасля святой Імшы - на сустрэчу.

5. Сёлета «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii адзначае 25-годдзе свайго існавання. У сувязі з гэтым супрацоўнікі "Карытас" плануюць арганізаваць святочнае мерапрыемства для дзяцей з асаблівасцямі і анкалагічнымі захворваннямі.  Арганізатары просяць падтрымаць матэрыяльна гэтае мерапрыемства, якое адбудзецца 31 мая ў цэнтры Карытас у в. Ляскоўка. Калі нехта хацеў бы аказаць дапамогу, у гэтай справе можа пакінуць свае ахвяраванні ў скарбонцы Карытас пры выхадзе з касцёла.

6. Просім Вашай дапамогі падчас чарговых працаў у нашым касцёле. Ужо абкладваецца каменем цокальны паверх, плануецца ўсталяванне касцёльнай брамы і ўваходных дзвярэй у касцёле і рамонт сходаў галоўнага ўваходу ў касцёл. Гэта ўсё патрабуе значных грашовых затратаў, таму звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць матэрыяльна гэтыя ініцыятывы. Ахвяраванні можна складваць у сакрыстыі і парафіяльнай краме. Усім шчыры дзякуй!

7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш..

 


 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

 

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне