Skip to main content

IV Велікодная нядзеля - Нядзеля Добрага Пастыра 21 красавіка 2024г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім, хто прычыніўся да арганізацыі ўрачыстасці святарскага пасвячэння нашага брата Паўла Кузьміча. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць і ахвярнасць.

2. Сёння пасля вячэрняй святой Імшы а 18.00 адбудзецца канцэрт, які для нас падрыхтавалі навучэнцы і выкладчыкі нашага музычнага каледжа ім. М. К. Агінскага. Сардэчна запрашаем!

3. У сувязі з манаскімі рэкалекцыямі братоў капуцынаў з панядзелка па суботу святой Імшы ў нашым касцёле не будзе! Сустрэнемся ўжо на святой Імшы ў суботу вечарам ў 18.00.

4. На гэтым тыдні мы адзначаем:

  • У сераду 24 красавіка – успамін св. Фідэліса Сігмарынгенскага.
  • У чацвер 25 красавіка – свята св. Марка Апостала.
  • У панядзелак праз тыдзень 29 красавіка - свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы. У гэты дзень свае імянніны адзначае с. Кацярына. Маліцца за яе будзем у наступную нядзелю 28 красавіка падчас святой Імшы а 12-й гадзіне.

5. У сераду 1 мая з нашага касцёла будзе арганізавана пілігрымка на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў ў Будславе (выезд у 9.00 вяртанне каля 18.00, кошт 20 руб.) Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне. Запіс у сакрыстыі і краме парафіі.

6. Просім Вашай дапамогі падчас чарговых працаў у нашым касцёле. Ужо абкладваецца каменем цокальны паверх, плануецца ўсталяванне касцёльнай брамы і ўваходных дзвярэй у касцёле і рамонт сходаў галоўнага ўваходу ў касцёл. Гэта ўсё патрабуе значных грашовых затратаў, таму звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць матэрыяльна гэтыя ініцыятывы. Ахвяраванні можна складваць у сакрыстыі і парафіяльнай краме. Усім шчыры дзякуй!

7. Нагадваем пра тое, што Валанцёры з нашай парафіі прапануюць праект "Век жыві, век вучыся"- гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Расклад на красавік ёсць на дошцы аб'яваў.

8. Запрашаем прыняць удзел у дабрачыннай выставе, прысвечанай нашаму касцёлу, якую плануем правесці 19 мая 2024. У межах выставы будзе праводзіцца конкурс на лепшую работу сярод малодшых удзельнікаў. Падрабязныя ўмовы ўдзелу змешчаны ніжэй і на дошцы аб'яваў.

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш... Ад сённяшняга дня каталіцкую прэсу можна набываць пры выхадзе з касцёла пасля святой Імшы. Міністранты ці нашы вернікі будуць выносіць часопісы, таму чарговы раз заахвочваем да чытання. Наша парафія набывае прэсу пастаянна, таму яна ўжо аплочана. Хто хоча чытаць, можна браць і без ахвяравання.

 


 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

 

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне