III Велікодная нядзеля 14 красавіка 2024 г.
1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім хто прычыніўся да арганізацыі ўрачыстасці святарскага пасвячэння нашага брата Паўла Кузьміча. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць.
2. Просім Вашай дапамогі ў будаўляных працах у нашым касцёле. У бліжэйшы час плануем рамонт цокаля (ужо трывае), касцёльную браму і рамонт пліткі галоўнага ўваходу ў касцёл. Пакупка неабходных матэрыялаў а таксама аплата працы спецыялістаў патрабуе значных грашовых затрат, таму звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць фінансава будову касёла. Няхай ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
3. Нагадваем пра тое, што Валанцёры з нашай парафіі прапануюць праект "Век жыві, век вучыся"- гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Расклад на красавік ёсць на дошцы аб'яваў.
4. У суботу 20 красавіка пасля Імшы а 18–й гадзіне адбудзецца арганізацыйная сустрэча маргарытак нашай парафіі. Адказная сп. Часлава +375293957883
5. У нядзелю 21 красавіка пасля вячэрняй святой Імшы адбудзецца канцэрт, які для нас падрыхтавалі навучэнцы і выкладчыкі нашага музычнага каледжа ім. М. К. Агінскага. Сардэчна запрашаем!
6. Запрашаем прыняць удзел у дабрачыннай выставе, прысвечанай нашаму касцёлу, якую плануем правесці 19 мая 2024. У межах выставы будзе праводзіцца конкурс на лепшую работу сярод малодшых удзельнікаў. Падрабязныя ўмовы ўдзелу змешчаны ніжэй і на дошцы аб'яваў.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне