Skip to main content

ХIV Звычайная нядзеля, Год А 5 ліпеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 Esusruka

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні, а таксама тым, хто дапамог у арганізацыі пілігрымкі ў Будслаў сваімі малітвамі, прадуктамі, ахвяраваннямі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У пятніцу 10 ліпеня – свята св. Веранікі Джуліяні, панны.
  • У суботу 11 ліпеня – свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.

3. У гэтым годзе 19 ліпеня лебедзеўская парафія святкуе юбілей свайго 550-годдзя. Распачнецца гэтае святкаванне з перажывання святых місій як асаблівага часу падрыхтоўкі, навяртання і рэанімацыі веры. Місіі пройдуць у днях з 12 па 19 ліпеня. Кожны дзень на працягу тыдня будзе святая Імша з адмысловымі набажэнствамі. Правядзе святыя місіі кс. Артур Ляшнеўскі, салезіянін. Сардэчна запрашаем пазнаёміцца з парадкам набажэнстваў на дошцы аб’яваў і далучацца да супольнага перажывання гэтага святога часу.

4. З 25 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў вайберы і атрымаць у братоў.

5.  Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

 misiiLebedevo

Карысныя спасылкі: