I Нядзеля Адвэнту, год А 30 лістапада 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і даглядаў тэрыторыю касцёла. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Сёння распачынаецца новы літургічны год і літургічны перыяд Адвэнту – час радаснага чакання на прыйсце Збаўцы. На працягу ўсяго гэтага часу (акрамя панядзелку) а 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 - удзельнічаць у святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” святую Імшу ў сераду і суботу. У панядзелкі ранішняй святой Імшы і Гадзінак не будзе.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У сераду 3 снежня – успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра.
- 5 снежня ў першую пятніцу месяца запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.
- У суботу 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупа. З-за сітуацыі на мяжы св. Мікалай абяцаў выйсці з намі на сувязь бліжэй да Божага Нараджэння.
- У наступную нядзелю 7 снежня – ІІ-ая Нядзеля Адвэнту, першая нядзеля месяца. Пасля вячэрняй святой Імшы запрашаем на набажэнства Акафіст у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якое рыхтуе наш хор.
4. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 12 да 14 снежня. Праводзіць іх будзе бр. Андрэй Буко, францішканін, які служыць у Санкт-Пецярбургу. Расклад рэкалекцый будзе пададзены на наступным тыдні на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Заахвочваем запланаваць час і плённа паўдзельнічаць ў рэкалекцыях.
5. Калі хтосьці ведае ці мае сярод сваіх блізкіх асобаў хворых ці старэйшых, якія ўжо не могуць самастойна прыйсці ў касцёл, заахвочваем запісаць іх адрасы і кантактныя дадзеныя ў сакрыстыі, каб асабліва перад Святамі браты маглі іх наведаць са святымі сакрамэнтамі.
6. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у сакрыстыі альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
7. На працягу гэтага года у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбывалася дабрачынная акцыя “дар сэрца парафіям у патрэбе”. Шчыра дзякуем усім, хто летам браў дабрачынныя цаглінкі з кодам для ахвяравання. Па просьбе біскупа Аляксандра Яшэўскага ў наступную нядзелю можна будзе ахвяраваць на гэтую мэту ў скарбонку пры выхадзе з касцёла.
8. У гэтыя выходныя на пачатак Адвэнту валанцёры парафіяльнага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца". Яны прапануюць падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю i сем'i ў якix бацькi маюць iнвалiднасць i выхоўваюць дзяцей з iнвалiднасцю. Нам патрэбна сабраць 109 падарункаў. Запрашаем да ўдзелу ў акцыі, каб падзяліцца часцінкай свайго сэрца з гэтымі сем’ямі. Картку з імем дзіцяці, якому будзеце збіраць падарунак, можна будзе ўзяць у валанцёраў у гэтую суботу i нядзелю каля парафіяльнай крамы пасля кожнай святой Імшы.
9. Браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей і сем'і на супольны ўік-энд у Менску ў днях 26-28 снежня 2025 г. Выходныя з Францішкам - гэта магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага. Запісацца на ўдзел можна запоўніўшы маленькую анкету па спасылцы. Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу можна звяртацца па тэлефоне
+375298700537 - брат Уладзіслаў Мінько. Пачатак у пятніцу 26 снежня а 19:00. Памер ахвяравання за ўдзел з улікам начлегаў і пасілкаў - 160 руб. Месца: г. Менск, вул. Серафімовіча. 19 (Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр).
10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
