ХХХІV Звычайная нядзеля – Урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету 23 лістапада 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і даглядаў тэрыторыю. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Сённяшні збор ахвяраванняў прызначаны на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 24 лістапада – успамін св. Андрэя Зунг Лак, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
- У сераду 26 лістапада – успамін св. Леанарда з Порта Маўрыцыё, прэзбітэра.
- У чацвер 27 лістапада – успамін св. Францішка Антонія Фазані, прэзбітэра.
- У суботу 29 лістапада – свята Ўсіх Святых Серафімскага Ордэна.
- У наступную нядзелю 30 лістапада – І-ая Нядзеля Адвэнту. Распачынаем новы літургічны год, а таксама перыяд радаснага чакання прыйсця нашага Збаўцы. Таксама на 30 лістапада прыпадае свята св. апостала Андрэя. З гэтай нагоды падчас святой Імшы а 18.00 будзем дзякаваць Богу за жыццё і служэнне нашых дарагіх братоў Андрэя Жылевіча і Андрэя Зуя.
4. У лістападзе штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.
5. Калі хтосьці ведае ці мае сярод сваіх блізкіх асобаў хворых ці старэйшых, якія ўжо не могуць самастойна прыйсці ў касцёл, заахвочваем запісаць іх адрасы і кантактныя дадзеныя ў сакрыстыі, каб асабліва перад cвятамі браты маглі іх наведаць са святымі сакрамэнтамі.
6. 29 лістапада 2025 года, у суботу, адбудзецца чацвертае аўтобуснае падарожжа нашай парафіі па маршруце: “Валожын – Вішнева – Багданава – Гальшаны – Баруны – Крэва – Смаргонь”. Падрабязнасці пра маршрут можна паглядзець на дошцы аб’яў або на нашых старонках у сацыяльных сетках. Кошт вандроўкі – 110 руб. Для дзяцей да 14 год і непрацуючых пенсіянераў – 90 руб. У кошт уключаны транспарт, 4 экскурсіі, суправаджэнне экскурсавода і абед. Запісацца на вандроўку і аплаціць яе можна ў нашай парафіяльнай краме. Запрашаем усіх прыняць удзел у гэтым незабыўным падарожжы і разам вывучаць гісторыю нашай Радзімы!
7. У праекце "Век жыві, век вучыся" ёсць змены ў раскладзе. Актуальны расклад можна паглядзець ніжэй, а таксама на дошцы аб'яваў.
8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, там можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, капуцынскі бальзам і каву, можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе, а таксама знічы на могілкі. Ёсць у асартыменце малітоўнікі “Ойча наш”.


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.