ХХХІІI Звычайная нядзеля 16 лістапада 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і даглядаў тэрыторыю. Дзякуем усім, хто ў суботу наведаў разам з братамі капуцынамі будслаўскую святыню. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 17 лістапада – свята св. Альжбеты Венгерскай, законніцы, апякункі ФОС.
- У пятніцу 21 лістапада – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У суботу 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. З гэтай нагоды у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 10.00 будзем маліцца з падзякай за наш цудоўны парафіяльны хор.
- У наступную нядзелю 23 лістапада – урачыстаць Пана нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету. Збор ахвяраванняў у гэты дзень будзе прызначаны на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Таксама ў наступную нядзелю падчас святой Імшы а 12.00 нашы Рыцары св. Францішка прынясуць сваю прысягу вернасці Богу.
3. У лістападзе штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.
4. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 27 кастрычніка і на працягу месяца кожны панядзелак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
5. 21-23 лістапада хлапцоў ад 16 год узвыш, якія задумваюцца над сваім жыццёвым шляхам, запрашаем на “ўік-энд у кляштары”. Зацікаўленых просім звяртацца да бр. Сяргея.
6. 29 лістапада 2025 года, у суботу, адбудзецца чацвертае аўтобуснае падарожжа нашай парафіі па маршруце: “Валожын – Вішнева – Багданава – Гальшаны – Баруны – Крэва – Смаргонь”. Падрабязнасці пра маршрут можна паглядзець на дошцы аб’яў або на нашых старонках у сацыяльных сетках. Кошт вандроўкі – 110 руб. Для дзяцей да 14 год і непрацуючых пенсіянераў – 90 руб. У кошт уключаны транспарт, 4 экскурсіі, суправаджэнне экскурсавода і абед. Запісацца на вандроўку і аплаціць яе можна ў нашай парафіяльнай краме. Запрашаем усіх прыняць удзел у гэтым незабыўным падарожжы і разам вывучаць гісторыю нашай Радзімы!
7. У праекце "Век жыві, век вучыся" ёсць змены ў раскладзе. Актуальны расклад можна паглядзець ніжэй, а таксама на дошцы аб'яваў.
8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, там можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, капуцынскі бальзам і каву, можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе, а таксама знічы на могілкі. Ёсць у асартыменце малітоўнікі “Ойча наш”.


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.