ХХХІІ Звычайная нядзеля – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыняў удзел у парафіяльнай талацэ і прыбіраў тэрыторыю. Дзякуем усім, хто ў суботу наведаў разам з братамі капуцынамі будслаўскую святыню. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 10 лістапада – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- У аўторак 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- У сераду 12 лістапада - свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- У пятніцу 14 лістапада - успамін святых Мікалая Тавеліча і паплечнікаў, мучанікаў.
3. У лістападзе штодзённа а 17.10 будзе адбывацца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.
4. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 27 кастрычніка і на працягу месяца кожны панядзелак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
5. У праекце "Век жыві, век вучыся" адкрываецца новы кірунак. Пачынаючы з лістапада, будзе працаваць клуб для людзей элегантнага ўзросту. У праграме клубу: гімнастыка для розуму і цела, нейрагімнастыка, вясёлыя практыкаванні для розуму і памяці, аэробіка на крэслах (рух без страху для здароў'я і суставаў), дыхальная гімнастыка, школа супраць забывання, метады папярэджвання узроставых змяненняў (разгадваем красворды, смяемся, трэніруем розум), спеў разам рэтра-песень, мастацкая майстэрня, душэўныя размовы. Расклад пасяджэнняў клуба уключаны ў праграму заняткаў руху "Век жыві, век вучыся".
6. 21-23 лістапада хлапцоў ад 16 год узвыш, якія задумваюцца над сваім жыццёвым шляхам, запрашаем на “ўік-энд у кляштары”. Зацікаўленых просім звяртацца да бр. Сяргея.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, там можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, капуцынскі бальзам і каву, можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца ў лістападзе, а таксама знічы на могілкі. Ёсць у асартыменце малітоўнікі “Ойча наш”.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.