капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў

Міжнародная калегія святога Лаўрэнція – навукова-культурны цэнтр ордэна – цягам апошніх трох тыдняў была месцам сустрэчы больш чым 200 братоў з усіх кантынентаў і больш чым 100 краін свету. Дзясяткі моваў, разнастайнасць традыцый і літургічных абрадаў не былі перашкодай у супольнай малітве, але раскрывалі разнастайнасць і адметнасць культур, ментальнасцяў і гісторый – найперш у дыскусіях і палеміках у працоўных групах.

капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў

Падчас капітула было абрана новае кіраўніцтва ордэна. Генеральным міністрам супольнасці капуцынаў стаў брат Робер Генуін з правінцыі Венецыі (Італія), у якой нясуць служэнне беларусы брат Антон Страх і брат Антон Варанюк, ураджэнцы Маладзечна. Сярод дзесяці раднікаў генеральнага кіраўніцтва ордэна рэгіён Цэнтральна-усходняй Еўропы прадстаўляе брат Пётр Стасінскі з правінцыі Варшавы (Польшча), карані якога таксама звязаныя з Маладзечыншчынай, дзе нарадзілася яго маці.

 

капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў

 

Удзельнікі капітула здзейснілі пілігрымку ў Асізі, горад святога Францішка, заснавальніка ордэна. Тут адбылася супольная святая Імша, пасля якой поўны склад капітула працэсійным ходам перамясціўся да труны-рэліквіярыя асізскага святога. 

На заканчэнне працы капітула яго ўдзельнікі сустрэліся з Папам Рымскім.

 

капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў
 
капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў
 
капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў

 

Нягледзячы на пашану да традыцый і строгасць папскага пратакола, Святы Айцец па-бацькоўску прывітаў прысутных братоў, выказаўшы надзею на далейшы плён капуцынскага ладу жыцця.

 

капітул Ордэна меншых братоў капуцынаў

 https://catholic.by

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».