6 Мая ў нашым касцёле ў 12-00 упершыню цэлебраваў Святую Iмшу наш парафiянiн новапрэзбiтэр айцец Максiм Варанюк, якi атрымаў прэзбiтэрскае пасвячэнне 4 мая ў Докшыцах. На Прымiцыйнай Iмшы таксама вiталi братоў капуцынаў з Докшыц, Мiнску, Верхнядзвiнску, Вiльнi. На прыканцы Святой Iмшы а. Максiм удзялiў прымiцыйнае благаслаўленне сваiм родным, святарам, законнiкам i ўсiм вернiкам.
Пасля Святой Iмшы ўсе прысутныя былi запрошаны на пачастунак, дзе на свежым паветры маглi павiншаваць новага святара i яго родных з гэтай прыгожай i велiчнай падзеяй, а таксама ў нефармальнай братэрскай атмасферы, якой спрыяла i сонечнае надвор’е, сказаць цёплыя словы святарам i братам, якiя ў сваiм часе служылi ў нашай парафii.
Вiншуем а. Максiма з пачаткам яго святарскага шляху. Жадаем натхнення Духа Святога i ўсiх патрэбных Яго дароў, апецы Мацi Божай i заступнiцтва св. Францыска. Будзем атуляць сваiмi малiтвамi.
Дзякуем моладзеваму хору i вясёлым братам, з якiмi можна было не толькi раздзялiць ежу, але нават паспяваць i патанчыць!