31 кастрычніка, серада
ЕВАНГЕЛЛЕ
Прыйдуць з усходу і з захаду, і сядуць за стол у Валадарстве Божым
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У той час:
Накіроўваючыся ў Ерузалем, Езус праходзіў праз гарады і вёскі і навучаў.
І нехта сказаў Яму: Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?
Ён жа сказаў ім: Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць.
Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы па-за домам, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: Пане, адчыні нам. Але Ён скажа ў адказ: Не ведаю вас, адкуль вы.
І пачнеце казаць: Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты. Але Ён скажа вам: Не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць несправядлівасць.
Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісаака і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а сябе — выкінутых вон. І прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і сядуць за стол у Валадарстве Божым. І вось будуць апошнія, якія стануць першымі, і будуць першыя, якія стануць апошнімі.
Гэта слова Пана.
Цяперашні час - гэта адзіны час, які трывае і ў які можа ажыцявіцца маё навярнтанне. Езус праходзіў праз гарады і вёскі, навучаў і аздараўляў. Гэта адбываецца і сёння ў маім жыцці, ў маёй сучаснасці. Езус прагне увайсці ў маё жыццё. Нават больш, Ён сваім словам і Эўхарыстыяй прагне спадарожнічаць мне ў кожную хвіліну майго жыцця. Але я часта заняты сабой, сваімі справамі не заўважаю, калі Ён прыходзіць, калі запрашае мяне да адносін з Ім.
Брамай з’яўляецца Ён - Езус. Гэта дзякуючы Яму ўсе збаўленыя. Я збаўлены. Езус відучы праз свет, выходзіць насустрач кожнаму чалавеку: хвораму, нячыстаму, пазбаўленаму надзеі. Ён выходзіць насустрач таксама мне. Адзіным пропускам да Яго з’яўляецца маё прагненне сустрэцца з Ім. Звонку застаецца толькі той, хто “адчувае сябе добра”. Для таго ж каб увайсці, дастаткова прызнаць сябе грэшнікам прад абліччам Божага прабачэння. Прызнаць сваю мізэрнасць, слабасць і залежнасць ад Створцы. Перш за ўсё адкрыць і прызнаць сваю тоеснаць Божага дзіцяці і зведаць у адносінах з Богам, што Ён мой Айцец, мой Тата, які трымае мяне ў сябе на каленях, які прагне для няме дабра.
Пан называе браму цеснай, таму што я і капрызы майго “я” не могуць прайсці праз яе. Яны павінны застацца, або яшчэ лепш, памерці звонку. Тады найлепш прыбегчы да Божай Міласэрнасці і ўсклікаць “Езу, давяраю Табе”.
Ці я ўсім сэрцам прагну блізкіх адносін з Езусам? Ці запрашаю Яго ў маё жыццё, маю штодзённасць? Ці прызанаю сябе грэшнікам, якому неабходна Божая Міласэрнасць?
С. Адрыяна Обрык, капуцынка НСЕ, Польшча
- Праглядаў: 616