- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2763
Транзітус (“пераход”) – набажэнства ўспаміну смерці Святога Францішка Асізскага (адышоў да Бога 3 кастрычніка 1226 года). Згодна з традыцыяй гэтага дня ва ўсіх францішканскіх супольнасцях і парафіях у гэты вечар адпраўляецца набажэнства, якое ўзгадвае пераход Святога з зямлі да нябеснай хвалы.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2100
У Лебедзева ў мінулыя выхадныя прайшлі рэкалекцыі для моладзі нашай парафіі, якія рыхтуюцца да сакрамэнту бежмавання. Тры дні былі вельмі насычаныя: канферэнцыі, супольная і індывідуальная малітва, адарацыя з малітвай праслаўлення перад Езусам у Найсв.Сакрамэнце, разважанне і дзяленне Словам Божым, сакрамэнт пакаяння і паядняння, псіхалягічны трэнінг “Палюбі сябе самога”, прагляд добрага фільму, сустрэчы і размовы з аніматарам. Праз гэтыя тры дні мы разважалі тэму Божага паклікання і спаўненне волі Божай у маім жыцці. Шукалі адказу на пытанні: як шчыра і бескарысна любіць Бога, сябе і бліжнягя, як жыць у Божай праўдзе, не баяцца быць шчаслівымі і імкнуцца да святасці?
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 3641
У суботу, 23 верасня, Касцёл успамінае св. падрэ Піо з П'етрэльчыны. У гонар св. Піо названы наш касцёл, таму ў нашай парафіі гэты дзень з'яўляецца святам.
Узначаліў урачыстую святую імшу кс. канонік Сяргей Бараўнёў, пробашч парафіі Божага Цела ў Беразінскім, які паходзіць з Маладзечна. Таксама прысутнічалі кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, пробашч парафіі св. Юзэфа ў Маладзечне, кс. канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і кс. Уладзімір Русак, таксама маладзечанец, пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1939
У нядзелю, 17 верасня, у Свята Стыгматаў св. Францішка з Асізі, склала Першыя Манаскія Шлюбы ў Супольнасці Сясцёр Капуцынак Найсвяцейшага Сэрца Езуса дзяўчына з нашай парафі Аліна Скапец. Урачыстасць адбылася ў Любліне, у касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі і св.Францішка з Асізі. Капуцынкі Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1848
Ён ніколі не раставаўся з ружанцам і заахвочваў іншых маліцца на ружанцы, кажучы: «Імкніцеся любіць Марыю і рабіце ўсё, каб Яе любілі. Маліцеся на ружанцы, і ўсё будзе добра ... Ружанец - гэта трыумф Госпада»
Галоўная Адпустовая Св. Імша адбудзецца ў 18-00 гадзін. На Урачыстасць запрошаны моладзевы каталіцкі гурт "Рыбы”, які дасць канцэрт пасля Св. Імшы.