- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2031
На працягу Адвэнту ў 615 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 645 - Раратняя Імша. Дзяцей чакаем на Раратах у панядзелак і чацвер.
Што такое Рараты?
Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1527

Ніхто з удзельнікаў не пашкадаваў, што паехаў! Была вельмі насычаная праграма: шмат канфірэнцый на тэму ружанца, гарбата, супольны абед, асабліва спадабаўся канцэрт на заканчэнне дня. Дзякуем Богу за такую магчымасць падзяліцца сваёй верай і любоў'ю да Марыі!
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1745
Робім ружанцы сваімі рукамі з прыродных матэрыялаў, або маміных бусаў.
Робім плакат "Вінаградная Лаза".
На перапынках паміж катэхезамі любім гуляць у футбол!
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1882
Падрыхтоўка да бежмавання – вельмі адказны час!
У суботу 13 кастрычніка на св. Імшы а 18-й гадзіне, частка моладзі нашай парафіі закончыла І этап падрыхтоўкі да сакрамэнта бежмавання.
Праз удзел у катэхезах, праз асабістую малітву, праз іншыя святыя сакрамэнты маладыя хлопцы і дзяўчаты выразілі сваё жаданне надалей працягваць сваю падрыхтоўку.