- Падрабязнасці
- Праглядаў: 355
Кожнаму, каму даводзілася даглядаць ляжачага чалавека, вядома, наколькі гэта можа быць фізічна цяжкім і адбівацца на здароўі. Але пры наяўнасці ведаў і належным выкананні існуючых тэхнік можна і сваё здароўе захаваць, і стварыць належныя ўмовы для хворага чалавека.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 143
4 кастрычніка Касцёл успамінае святога Францішка Асізскага, заснавальніка трох францішканскіх ордэнаў. Адгалінаваннем першага ордэна з'яўляецца Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў. У нашым касцёле гэтае свята адзначаецца як урачыстасць. Напярэдадні свята, вечарам 3 кастрычніка, адбылася вігілійная Святая Імша, а таксама традыцыйнае ў францішканскіх касцёлах набажэнства "Transitus", якое нагадвае пра хвалебны пераход святога з зямнога жыцця ў вечнае.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 928
4 кастрычніка Касцёл успамінае святога Францішка з Асізі, заснавальніка ордэна францішканцаў, адгалінаваннем якога з'яуляецца ордэн братоў меншых капуцынаў. У нашым касцёле, якім апякуюцца браты-капуцыны, з 25 верасня па 3 кастрычніка штодня трывае навэнна да св. Францішка.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 494
23 верасня на адпустовай урачыстай Святой Імшы ў свята нябеснага заступніка нашага касцёла, святога айца Піо, нашая парафіяльная супольнасць вітала гасцей: Яго Эксцэленцыю біскупа Віцебскага і Старшыню Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Алега Буткевіча, дэкана Вілейскага дэканата ксяндза-каноніка Аляксандра Барылу, ксяндза Уладзіміра Русака, айца Віталя Бандаронка. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз-біскуп.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 204
11 верасня ў Хоўхлаве адбылася ўрачыстасць з нагоды ўспаміну Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.