- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1235
З 8 па 12 ліпеня 2018 гада ў Рыме адбылося першае скліканне ўсіх постнавіцыятаў і студэнтаў капуцынаў Еўропы. Больш за дзвесце братоў сабраліся ў Міжнародным каледжы Сан-Ларэнца ды Брындызі, каб абмеркаваць тэму фарміравання ў Ордэне і крокі, якія неабходна прыняць, каб быць жывой прысутнасцю на еўрапейскім кантыненце.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1222
1 ліпеня ў горадзе Бары (Італія) у базыліцы св. Фары падчас святой Імшы, якую ўзначальваў арцыбіскуп Франчэско Какучы, Мітрапаліт Бара-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1271
У нядзелю, 24 чэрвеня 2018 г., ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля адбылася адпустовая Святая Iмша ў аг. Гарадку. Утульная каплiца св. Яна Хрысцiцеля ледзьве змясцiла вернiкаў, як мясцовых, так i з суседнiх вёсак i з г. Маладзечна. Святую Iмшу цэлебравалi бр. Вiталь Бандаронак i бр. Анатоль Ярошка.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1714
13 мая касцёл успамiнае св. Антонiя - вялiкага прапаведнiка-францысканца з Падуi (Iталiя). У вёсцы Хожава ля крыжа, змешчанага на месцы касцёла iмя св. Антонiя Падуанскага, якi iснаваў тут да другой паловы ХХ ст., а 19-00 гадзiне адбылася адпустовая ўрачыстасць.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2578
А ў нас тыдзень да пілігрымкі і новы выпуск Маладзечна-Будслаў у тварах, які дапаможа скараціць час чакання на 9 хвілін!