У нядзелю Хрыста - Валадара сусвету валанцёры з Карытаса і супольнасці Францішканскай моладзі Таў адведалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, каб падзяліцца святлом і радасцю з братамі і сёстрамі.

Сустрэчу распачалі супольнай малітвай "Ойча наш", затым перайшлі да творчай праграмы. Усе ахвотнікі змаглі падзяліцца сваімі талентамі  ў маляванні,  спевах, фартэпіяннай ігры, чытанні вершаў ды танцах. Напрыканцы зладзілі салодкі стол. Такім чынам, кожны ўдзельнік здолеў зарадзіцца пазітыўным настроем, радасцю і цеплынёй у стасунках з бліжнімі.

Тэкст: Ганна-Марыя Гараніна

Фота: Ірына Фаміна