XХXIIІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

19 лістапада 2023 г.


 

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і каля касцёла. Дзякуем за вашу працу і адказнасць! За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 21 лістапада ў аўторак – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22лістапада ў сераду – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Святая лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі і спеваў.
  • 24 лістапада ў пятніцу – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 30 лістапада ў чацвер — свята св. Андрэя Апостала. У гэты дзень свае імяніны адзначаюць нашыя браты Андрэй Шэстакоў і Андрэй Жылевіч. Маліцца за іх будзем, у нядзелю 26 лістапада падчас вячэрняй Святой Імшы а 18 гадзіне. Пасля святой Імшы можна будзе іх павіншаваць асабіста і ад імя супольнасцяў.

3.   На працягу ўсяго месяца лістапада перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанцовае набажэнства за памерлых, а затым Св. Імша за памерлых.

4.  Нагадваем пра тое, што Валанцёры з нашай парафіі прапануюць праект "Век жыві, век вучыся"- гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Расклад на лістапад ёсць на дошцы аб'яваў і можна ўзяць на століку пры выхадзе з касцёла. Запрашаем у падарожжа па маршруце Жупраны – Кушляны – Гервяты – Міхалішкі – Трокенікі – Варняны – Гудагай, якая запланавана на 9 снежня, суботу. Падрабязная інфармацыя змешчана ніжэй.

5.   Увага для тых, хто прымае ўдзел у катэхезах нашай парафіі. У панядзелак адбудзецца “пакутнае набажэнства” ў капліцы а 18.45

6.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе заахвочваем набываць знічы на могілкі, а таксама рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш., там жа можна яшчэ ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх молімся на працягу ўсяго месяца лістапада.

  listopad

 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

 

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».