Вось ужо другі раз у нашай парафіі быў арганізаваны баль Усіх Святых. Святым стаў амаль кожны: ад малога да вялiкага!

Трэба сказаць, што гэта мерапрыемства становіцца добрай традыцыяй нашай парафіі!  
Бацькі і іх дзеці не проста прыходзяць на мерапрыемства, але і рыхтуюць вобразы розных святых, перад гэтым даведаўшыся іх біяграфіі. І гэта сапраўды дапамагае аб’ядноўваць сем’і.

Усіх удзельнікаў балю чакала насычаная праграма, якую падрыхтавалі нашыя сястра Кацярына, сястра Аляксандра разам з групай аніматараў.
Свята распачалося з прагляду музычнай пастаноўкі, якую падрыхтавала парафіяльная моладзь.

Праграму працягнулі танцы, гульні, забавы, салодкі стол. Атмасфера шчасця і адзінства панавала на працягу ўсяго мерапрыемства.

Тэкст: Вікторыя Гулецкая

Фота: Вікторыя Гулецкая

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».