У суботу 28 кастрычніка падчас св. Імшы а 18-й гадзіне ў літургічнай службы адбылося свята.

Трое міністрантаў, прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку, атрымалі новыя ступені ў служэнні. Аляксей Кавецкі атрымаў ступень Міністранта Кнігі, Цімафей Савянок - ступень Міністранта Алтара, Канстанцін Каваленка - ступень Міністранта Святла. Цяпер яны будуць дапушчаныя да ажыццяўлення новых Літургічных дзеянняў. Дзякуем Пану Богу за дар міністранцкага паклікання, няхай новым міністрантам дапамагае малітва, ахінае клопат нашай супольнасці, а іх бацькам няхай заусёды спадарожнічае ласка і дапамога Пана і Збавіцеля нашага, Езуса Хрыста.

Тэкст: Аўгустын Адамовіч

Фота: Кацярына Савянок, бр. Ігар Колзун

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».