У нядзелю 8 кастрычніка падчас Святой Імшы а 12-й гадзіне ў літургічную службу алтара былі прынятыя новыя міністранты.
На працягу года яны вучыліся выконваць ганаровую службу прыгожа і з разуменнем; свае веды пацвердзілі на іспыце. Пяцёра хлопцаў: Канстанцін Губко, Яўген Апанэль, Уладзіслаў Астраушка, Кірыл Касяк, Андрэй Стрэж - склалі перад Богам і парафіяльнай супольнасцю абяцанні пабожна, аддана і радасна служыць пры алтары Пана. Цяпер яны не толькі дапушчаныя на прэзбітэрыюм, але й будуць выконваць святыя міністранцкія абавязкі на Божую хвалу.
Дзякуем Пану Богу за дар міністранцкага паклікання хлопцаў і молімся аб новых слугах алтара.
Тэкст: Аўгустын Адамовіч
Фота: Вікторыя Гулецкая