"Як гэта хораша й міла жыць у любові братняй! ..."

Пс. 132

Супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх, якая існуе пры нашым касцёле, у суботу, 30 верасня, прымала гасцей - каля 30 братоў і сясцёр ФОС з розных рэгіёнаў усходняй часткі краіны. Супольнасці свецкіх францішканаў існуюць пры кляштарах братоў францішканаў першага ордэна (капуцынаў і канвентуальных) у Мінску, Івянцы, Глыбокім, Удзела, Друі. Такое спатканне ў Маладзечне адбылося ўпершыню.

Братэрская сустрэча распачалася Святой Імшой. Затым адбыліся канферэнцыі Нацыянальных асістэнтаў ФОС Беларусі бр. Яраслава Крыловіча OFM Cap на тэму "Рэгіянальная супольнасць: што гэта і навошта?" і а. Яўгена Голуба OFM Conv на тэму этапаў, праз якія натуральным чынам павінна прайсці супольнасць у сваім развіцці. Сустрэча атрымалася вельмі прадуктыўнай і на новыя знаёмствы, і на новыя веды, і на новыя пастановы і планы.

Дзякуем братам асістэнтам, нашым братам капуцынам і ўсім братам і сёстрам ФОС, якія нас наведалі, за магчымасць сустрэцца.

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Кацярына Савянок, Людміла Свойчык, Марына Невяровіч

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».