"Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць"
У апошнюю нядзелю лета валанцёры парафіяльнага Caritas разам з братам Уладзіславам OFM Cap, сястрой Аляксандрай MSF, супольнасцю францішканскай моладзі Таў і дзіцячым хорам "Зярняткі" пад кіраўніцтвам Ірэны Туровіч завіталі да нашых сяброў у псіханеўралагічны дом-інтэрнат г. Маладзечна з музычнай і танцавальнай праграмай.
Пасля свае таленты паказалі і пастаяльцы. Яны спявалі і танчылі. Жана, якая ўжо доўгі час знаходзіцца ў доме-інтэрнаце вельмі любіць спяваць. У падарунак ад валанцёра N, яна атрымала музычны мікрафон. І настолькі была гэтаму рада і ўдзячна, што адразу пачала спяваць. Жанчыны атрымалі ў падарунак касметыку, каб яшчэ больш клапаціцца пра сваю прыгажосць. А валанцёры парафіяльнага Caritas пачаставалі пастаяльцаў смачным кавуном.
Было цудоўнае надвор'е і добры настрой. Усе дзяліліся цеплынёй свайго сэрца праз танцы, спевы, размовы, усмешкі і абдымкі.
Дзякуем Пану Богу, што вучыць нас любіць і памятаць пра бліжніх.