У нядзелю Спаслання Духа Святога (28 мая) пасля Святой Імшы а 12 гадзіне, адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай пляцоўкі.

Гэты праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Беларусі і дабрачыннай арганізацыі SlovakAid.
Падчас святкавання з прамовай да ўдзельнікаў выступілі трэці сакратар пасольства Славацкай Рэспублікі Пэтэр Томашэк і намеснік начальніка аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Бурак Аксана Тадэвушаўна.

Пробашч парафіі а. Ігар Колзун асвяціў новую дзіцячую пляцоўку.

Сапраўдную святочную атмасферу для дзяцей і іх бацькоў стварыла інтэрактыўная пляцоўка з фудкортам, якую падрыхтавалі нашыя парафіяне разам з Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дзякуем усім тым, хто спрычыніўся да арганізацыі такога значнага свята для нашай парафіі. Божа, аддзяч!

Тэкст: Ігар Лапата

Фота: Эрык Савянок, Алена Каралькова, Вікторыя Гулецкая

Больш фота ў альбоме: https://www.facebook.com

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».