Завяршылася XVIII Марыянскае спатканне міністрантаў у г. Жодзіна. Турнір праходзіў у розных дысцыплінах сярод старэйшых і малодшых груп.
У гэтым турніры прынялі ўдзел міністранты з розных куткоў Беларусі: Барысаў, Мінск, Орша, Баранавічы, Докшыцы, Глыбокае, Жодзіна.
Вынік нашага выступлення такі:
літургічныя веды - 1 месца;
дартс - 1 месца (старэйшыя), 3 месца (малодшыя);
настольны футбол - 1 месца (старэйшыя), 3 месца (змешаныя), 5 месца (малодшыя);
конкурс Біблійны - 2 месца;
міні-футбол - 7 месца;
FIFA - 8 месца.
Па суме ўсіх дысцыплін - агульнае 4 месца з 8 каманд.
Кожны з нас атрымаў незабыўныя ўражанні ад гэтага турніру. Вельмі ўдзячныя Богу за міністранцкае пакліканне, а таксама арганізатарам гэтага цудоўнага мерапрыемства.
Тэкст: Аўгустын Адамовіч
Фота: Алена Каралькова, бр. Віталь Бандаронак, Аўгустын Адамовіч