Напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасці дзіцячы хор нашай парафіі "Зярняткі" завітаў з музычнай праграмай на малітву праслаўлення ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, што ў Мінску.

Маленькія вернікі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны сабраліся разам, каб супольна праслаўляць нашага Збаўцу.
Падчас святочнага канцэрта, дзеці разам з дарослымі разважалі аб годнасці дзяцей Божых і той любові, якою Ён адорвае чалавецтва кожны дзень.
На заканчэнне музычнай часткі арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам і скіраваў да людзей пастырскае слова.
Дзень працягнуў смачны абед і насычаная інтэрактыўная праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі Цэнтра.
Нашыя "Зярняткі" вярнуліся дадому ў цудоўным настроі, а таксама і з чарговым дыпломам.


Выказваем вялікі дзякуй усім тым, хто спрычыніўся да правядзення гэтай імпрэзы!
Няхай уваскрослы Хрыстос аддзячыць!

Тэкст: Ігар Лапата

Фота: Ірэна Туровіч