Вось і зноў па календары Пальмовая нядзеля. Так год за годам вернікі адзначаюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, нястомна ўпрыгожваючы не толькі галінкі вярбы, але і свае сэрцы праз пакаянне.

Пачынаючы святую Імшу радаснымі спевамі “Гасанна Ўсемагутнаму!”, дзякуем Пану Богу за адкупленне і надзею на вечнае жыццё. Услухоўваючыся ў словы Святога Пісання, якія распавядаюць нам гісторыю Мукі Пана, нанова ўсе разам у супольнасці перажываем галоўныя фундаментальныя падзеі нашай хрысціянскай веры.
Не зважаючы на халоднае надвор’е, і сёлета вернікі нашай парафіі сабраліся, каб распачаць Вялікі тыдзень – момант асаблівы і святы для чалавека. Няхай гэты час стане для кожнага з нас магчымасцю засяроджвання і падзякі ў прастаце сэрца на Ўваскрасенне нашага Збаўцы Езуса Хрыста.

Тэкст: Алена Каралькова

Фота: а. Андрэй Жылевіч, Алена Каралькова, Вікторыя Гулецкая

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».