5 лютага наш касцёл святога айца Піо наведалі доўгачаканыя госці - хор “Транзітус” з парафіі святога Францішка Азізскага з вёскі Копішча Мінскага раёна. І прыехалі яны не проста так, а з калядным канцэртам «Славім нараджэнне Хрыста».

Увесь канцэрт адчуваўся душэўны ўздым не толькі ў выканаўцаў, але і ў гледачоў. Кожнага выступоўцу сустракалі і праводзілі бурнымі апладысментамі. Вочы гледачоў на працягу ўсяго канцэрта блішчалі ад задавальнення. Ім падабалася не толькі слухаць музыку, але і назіраць за самой манерай выканання. Асабліва ўсіх уразілі малодшыя выканаўцы, якія “заражалі” усіх прысутных сваёй энергіяй і аптымізмам!
Вельмі кранальным момантам канцэртнай праграмы стала сумеснае выкананне песні “На Беларусі Бог жыве”.
Усё гэта надоўга застанецца ў памяці кожнага, хто меў такую выдатную магчымасць пабываць у “цудоўнай краіне музыкі, песняў і танцаў”.
Вернікі нашай парафіі вельмі ўдзячныя мастацкаму кіраўніку Вераніцы Раманенкавай, музычнаму кіраўніку Вользе Коршун, а таксама ўсім удзельнікам хора “Транзітус” за іх няпростую, творчую працу і за адданае стаўленне да яе, за любоў да мастацтва і любоў да Бога, за тую неверагодную Веру, Надзею і Любоў, якую яны падарылі ўсім нам!

Тэкст: Таццяна Шумель

Фота: Алена Каралькова, бр. Ігар Колзун, бр. Андрэй Жылевіч

Больш фота і відэа: 

https://www.facebook.com

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».